Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.01.2021

Лукашэнка падпісаў новыя кодэксы па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія раней абмяркоўваліся і былі падтрыманы парламентарыямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Як паведамлялася БЕЛТА, новыя КоАП і ПВКоАП накіраваны на лібералізацыю адміністрацыйнай адказнасці і спрашчэнне парадку прыцягнення юрыдычных і фізічных асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Асноўнай навелай кодэксаў перш за ўсё з'яўляецца іх прафілактычная і папераджальная накіраванасць. Змяненні ў заканадаўства былі падрыхтаваны па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, навелы прайшлі шырокае грамадскае абмеркаванне, да іх распрацоўкі былі прыцягнуты шматлікія эксперты - працавала міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс. У чэрвені 2020 года на нарадзе па праектах абноўленых кодэксаў кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што забароны і абмежаванні павінны застацца толькі там, дзе яны аб'ектыўна неабходны: калі ёсць рызыка нанясення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, узнікнення надзвычайных сітуацый. "Не трэба чапляцца да людзей па дробязях", - запатрабаваў тады Прэзідэнт. "Уводзяцца такія меры, як папярэджанне, вусная заўвага і прафілактычныя меры ў адносінах да непаўналетніх. Адбываецца градацыя адміністрацыйных правапарушэнняў на тры катэгорыі: адміністрацыйныя праступкі, значныя і грубыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Такім чынам, уводзіцца такі парадак, пры якім магчыма вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці асобы, якая ўчыніла адміністрацыйны праступак, і ёй будзе аб'яўляцца папярэджанне, якое ўжо не будзе з'яўляцца адміністрацыйным спагнаннем", - раней тлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. З адміністрацыйнага кодэкса выключаюцца 110 цяпер дзеючых норм. У 230 складах карэкціруюцца санкцыі ў бок іх змяншэння. Такім чынам, адміністрацыйнае заканадаўства, улічваючы існуючыя прававыя адносіны ў сферы адміністрацыйнай адказнасці, будзе адпавядаць запатрабаванням насельніцтва на папярэджанне перш за ўсё адміністрацыйных правапарушэнняў і іх прафілактыку. Чакаецца, што новыя кодэксы будуць уведзены ў дзеянне з 1 сакавіка 2021 года. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.