Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.03.2021

Жаданы вынік: дзевяцікласнік СШ №5 г. Масты Іван Вітовіч – прызёр рэспубліканскага конкурсу

  Які хлапчук у дзяцінстве не цікавіцца маркамі машын, не марыць аб прыгожым аўтамабілі? Напэўна, гэта захапленне кожнага хлапчука. Не выключэнне і вучань 9 “Г” класа   пятай гарадской школы   Іван Вітовіч. Але яго цікавасць стала штуршком да штодзённай удумлівай работы і прывяла да высокіх вынікаў.   Пачаўшы працу з класам у якасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры і класнага кіраўніка, я адразу адзначыла ўдумлівага і стараннага вучня. Івана заўсёды цікавілі гуманітарныя навукі. Ён спрабаваў свае сілы і на школьнай алімпіядзе па беларускай мове, і на прадметных конкурсах. Таму ў 8 класе я і прапанавала юнаку далучыцца да даследчай дзейнасці. Мая прапанова знайшла водгук, і распачалася праца. Вельмі вялікае даследаванне! Патрэбна было азнаёміцца з працамі іншых даследчыкаў і перачытаць шэраг мастацкіх твораў, каб адшукаць неабходныя прыклады,  граматна занатаваць зробленыя высновы. Вынікам усяго стала даследчая работа “Наменклатурныя назвы марак аўтамабіляў: семантычныя, граматычныя асаблівасці і арфаграфічнае афармленне”.   Работа была прадстаўлена на раённы этап конкурсу “Крыштальная Альфа” і адзначана дыпломам І ступені. У выніку Ваня стаў удзельнікам ХІІ абласнога конкурсу работ даследчага характару. У лістападзе 2020 года праходзіла абарона работ. Ды як паспяхова для Вані! Ён стаў абсалютным пераможцам у сваёй секцыі і атрымаў права прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе.    Апошнія дні лютага выдаліся для юнака вельмі напружанымі. Удзел у рэспубліканскім (выніковым) этапе конкурсу (канферэнцыі) вучняў – вельмі адказная справа. Іван гэта добра разумеў і таму падышоў да падрыхтоўкі з усёй адказнасцю. Эмацыянальнае і граматнае прадстаўленне работы, правільны і разгорнуты адказ на пытанні членаў журы далі жаданы вынік – дыплом ІІІ ступені ў секцыі “Лінгвістыка”. Трэба адзначыць, што Ваня быў адным з самых маладых удзельнікаў конкурсу. А гэта значыць, што наперадзе ў яго яшчэ шмат магчымасцей. А мы ўсе, настаўнікі, родныя, верым у яго, ганарымся дасягнутым вынікам і жадаем далейшых перамог! Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"