Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.06.2021

У лясным дазоры – выпускнікі Пескаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы

  Жыццё і час не стаяць на месцы, мяняюцца прыярытэты, павялічваюцца патрэбнасці, змяняюцца ўмовы быту. Сучасныя падыходы ў выхаванні падрастаючага   пакалення   грунтуюцца на фарміраванні грамадзяніна-патрыёта, адухоўленага ідэаламі дабра і сацыяльнай справядлівасці, здольнага тварыць і ствараць у імя Радзімы. Выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму пачынаецца з любові да сваёй сям’і, дома, двара, вуліцы, школы, прыроды. Як вялікая рака бярэ пачатак з маленькай крыніцы, так і любоў да народа і Радзімы пачынаецца з ведаў аб гісторыі, культуры, роднай прыродзе, з прыхільнасці да роднага дома, з цікавасці да людзей і іх працы, з клопату пра бацькоў, з умення жыць у згодзе з роднымі і суседзямі. (Рагацэвіч Аляксандра)   У дзяржаўнай установе адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» школьнае лясніцтва «Лясны дазор» дзейнічае з 2014 года. Гэта аб'яднанне навучэнцаў 8-11 класаў. Школьнае лясніцтва працуе круглы год у адпаведнасці з вучэбна-вытворчым планам. Вучэбна-вытворчы план работы школьнага лясніцтва зацверджаны дырэктарам установы адукацыi, узгоднены з ляснічым Шчучынскага лясгаса і ляснічым Пескаўскага лясніцтва. (Чарніцкая Ганна)     У рабоце з членамі школьнага лясніцтва вялікая ўвага надаецца прафарыентацыйнай рабоце. У кабінеце біялогіі абсталяваны куток па прафарыентацыі, дзе сабраны матэрыял аб прафесіях лясной гаспадаркі. Сустрэчы з ветэранамі працы, работнікамі лясніцтваў дапамагаюць выбраць жыццёвую дарогу выпускнікам. Эфектыўным метадам прафесійнага самавызначэння  навучэнцаў з’яўляюцца экскурсіі ў ДЛГУ “Шчучынскі лясгас”, Пескаўскае лясніцтва. У час экскурсій спецыялісты лясной гаспадаркі непасрэдна на вытворчых месцах праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі для юных лесаводаў, знаёмяць іх з метадамі і методыкамі вывучэння лясных біяцэнозаў. Працуючы ў школьным лясніцтве, рабяты збіраюць матэрыял для сваіх даследчых работ, праводзяць працоўныя дэсанты па добраўпарадкаванні лясных участкаў, знаёмяцца з прафесіямі лясной гаспадаркі. (Копач Ангеліна)   Многія выпускнікі ўстановы адукацыі  сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага  тэхналагічнага  ўніверсітэта.  Чарніцкая Ганна скончыла факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў,  інжынер-тэхнолаг  вытворча-тэхналагічнага аддзела прадпрыемства ААА “БПА Белбудіндустрыя”, Рагацэвіч Аляксандра  –  студэнтка факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, Мацейчык Анастасія – студэнтка лесагаспадарчага  факультэта. У гэтым годзе Капач Ангеліна, выпускніца 11 класа, плануе паступіць у БНТУ на  лесагаспадарчы факультэт. Такім чынам, дзейнасць школьнага лясніцтва “Лясны дазор” з’яўляецца  базавай асновай  для далейшага самавызначэння школьнікаў, паспяховым фактарам падрыхтоўкі моладзі да жыцця і працы. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"