Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.02.2021

Каманда юных спартсменаў Мастоўшчыны рыхтуецца да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі

  Імя Марыі Касазубавай вядома не толькі ў ваколіцах Дубна. Яе ведаюць у раёне, вобласці і нават у рэспубліцы. За сем год працы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” адбылося сталенне маладога настаўніка   фізічнай культуры   і здароўя. Таленавіты педагог, пераступіўшы парог школы ў 2013 годзе, хутка аб’яднала вакол сябе няўрымслівых, актыўных, дапытлівых юнакоў і дзяўчат. Настаўніца не шкадавала часу, каб з раніцы да позняга вечара праводзіць спартыўныя гульні, спаборніцтвы, трэніроўкі, турніры, секцыі і аб’яднанні па інтарэсах. І перамога не заставіла сябе чакаць. Створаныя ўмовы для выяўлення здольнасцей і раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей навучэнцаў  даюць станоўчыя вынікі.   Перамогі не расслабляюць настаўніка, яны акрыляюць на новыя дасягненні і поспехі. Сёлета Марыя Аляксандраўна ўзначаліла каманду навучэнцаў Мастоўшчыны ў падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. З 8 па 20 лютага навучэнцы Дубненскай школы Дар’я Табала, Паліна Тамукевіч і Вікторыя Мялешка і Роберт Эйсмант з Гудзевічскай школы знаходзяцца на вучэбна-трэніровачных зборах, якія праходзяць у г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 імя акадэміка Е.Ф.Карскага”. Мы верым у нашых навучэнцаў і жадаем  нашай камандзе і іх трэнеру Марыі Аляксандраўне Касазубавай спартыўнага азарту, вытрымкі, сілы волі, вынослівасці і неймавернай працаздольнасці ў дасягненні пастаўленай мэты! Па матэрыялах раённай газеты "Зара над Нёманам"