Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фінансавая незалежнасць “невыпадковых людзей”: як вучацца зарабляць грошы дубненскія падлеткі

07.07.2022
Фінансавая незалежнасць “невыпадковых людзей”: як вучацца зарабляць грошы дубненскія падлеткі
 Вялікую ролю ў працоўным выхаванні навучэнцаў адыгрывае арганізацыя работы лагера працы і адпачынку.  У Дубненскай сярэдняй школе з 15 чэрвеня працуе лагер “Імпульс”, які наведваюць 15 падлеткаў нашай школы. Гэта дапамагае рашаць задачу фарміравання станоўчых адносін падрастаючага пакалення да рабочых прафесій.

Сёння часта можна пачуць меркаванне, што жыць і працаваць у сельскай мясцовасці непрэстыжна. Рэалізацыя ж нашага праекта “Невыпадковыя людзі” спрыяе папулярызацыі прафесій філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбіната “Скідзельскі”, павышэнню прэстыжа рабочых спецыяльнасцей, выхаванню кампетэнтнага, умелага, добрасумленнага прафесійнага і мабільнага працаўніка.

Акрамя таго, праект адпавядае патрабаванням і запытам школьнікаў і іх бацькоў у час канікул. У ходзе рэалізацыі праекта пашыраецца кругагляд дзяцей, актывізуецца пазнаваўчая дзейнасць, развіваецца эстэтычнае ўспрыняцце, творчасць, выхоўваюцца патрыятычныя пачуцці, прынцыпы бяспечнага і здаровага ладу жыцця. Гэтыя вынікі дасягаюцца праз розныя мерапрыемствы выхаваўчай накіраванасці, работу аб’яднання па інтарэсах “Прававед”.

Галоўная задача педагогаў – даць падлеткам магчымасць стаць хоць крышачку фінансава незалежнымі і атрымаць асалоду ад сваёй працы, зрабіць адпачынак у лагеры паўнавартасным, жыццё – цікавым і насычаным, а ўспаміны – прыемнымі.

Па матэрялам сайта районнай газеты "Зара над Нёманам"

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.