Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.10.2021

Старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Басінская: “Такі крок зробіць выбарчы працэс больш рацыяльным”

 Кацярына БАСІНСКАЯ,

старшыня Гудзевіцкага сельскага Савета дэпутатаў:









– Лічу, што ў прынятых сенатарамі і дэпутатамі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь змяненнях у дзеючую Канстытуцыю аб увядзенні адзінага дня галасавання ёсць рацыянальнае зерне. Правядзенне любой электаральнай кампаніі – гэта вельмі крапатлівая работа на працягу не аднаго тыдня. Шмат часу і сіл затрачваецца на фарміраванне выбарчых камісій. Да таго ж, выбары – гэта затратны працэс з фінансавага боку. Таму адзіны дзень галасавання дазволіць, па-першае, эканоміць бюджэтныя сродкі, па-другое, упарадкаваць арганізацыйныя пытанні электаральнай кампаніі, па-трэцяе, надасць большай стабільнасці нашай палітычнай сістэме і, што немалаважна, будзе садзейнічаць удасканаленню дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання.