Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.12.2020

Рэалізацыя праекта працягваецца

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне цэнтраў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адукацыі ў Астралёнка і Мастах” працягвае сваю рэалізацыю дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польша – Беларусь – Украіна” 2014-2020.
На сённяшні час праведзены работы па ўцяпленні фасада будынка Мастоўскай раённай бібліятэкі. Змянілася і знешняе аблічча бібліятэкі, якое прыцягвае да сябе ўвагу жыхароў нашага горада нябесна-блакітнымі тонамі. Фасад ўпрыгожвае малюнак “Чалавек і кніга”. Да ведама, бібліятэка была пабудавана ў 1983 годзе як тыпавы будынак, які сваёй архітэктурнай формай нагадвае разгорнутую кнігу.
У памяшканнях бібліятэкі ААТ “ЭЛКО” вядзецца праца па наладжванню кабельных сістэм і пракладцы кабеля для ахоўнай сігналізацыі, лакальнай сеткі і сістэмы відэаназірання. Для забеспячэння надзейных умоў захоўвання і зместу кніг, падтрымання найлепшага мікраклімату ў бібліятэцы, так званага клімат-кантролю, усталёўвуюцца якасная вентыляцыя, спецыяльная сістэма кандыцыяніравання. Будаўнікі працягваюць аздабленне ўнутраных памяшканняў – абліцоўванне падлог і сцен. Выконваюцца работы па электразабеспячэнню, водазабеспячэнню, усталёўцы ліўневай і каналізацыйнай сістэм.
Хочацца адзначыць, што раённымі ўладамі вядзецца пастаянны маніторынг за ходам і якасцю будаўніча-мантажных работ. Аўтарскі нагляд ажыццяўляе ААТ “Праектінавацыя".
Нагадаем, што пасля капітальнага рамонту на базе бібліятэкі адкрыецца сучасны мультыцэнтр “МОСТ-ІК”, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Тут усе жадаючыя змогуць з карысцю правесці час, удасканальваць свае веды і развіваць індывідуальныя здольнасці.
На час рамонту Мастоўская раённая бібліятэка і філіял “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка” пераехалі ў будынак ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”. Мы запрашаем нашых чытачоў, верных сяброў кнігі і бібліятэкі па адрасе: г.Масты, вул. Савецкая, 50.

Дадзеная інфармацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праграмы ТГС-ЕІС “Польшча - Беларусь - Украіна” 2014-2020. За змест дадзенай інфармацыі выключную адказнасць нясе Дзяржаўная ўстанова культуры “Мастоўская раённая бібліятэка” / Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт, і ні пры якіх умовах дадзены змест не можа расцэньвацца як пазіцыя Еўрапейскага Саюза, Органа кіравання або сумеснага тэхнічнага Сакратарыята праграмы ТГС-ЕІС “Польшча - Беларусь - Украіна” 2014-2020.