Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2021

Спорт, здароўе, прыгажосць. Падведзены вынікі раённага конкурсу-фотамарафона сярод членаў Мастоўскай раённай арганізацыі “Белая Русь”

  Нішто так не згуртоўвае працоўны калектыў, як сумесныя справы, удзел у творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і нават прагулкі на свежым паветры. Апошні факт уласным прыкладам могуць пацвердзіць удзельнікі раённага конкурсу-фотамарафона сярод членаў пярвічных арганізацый Мастоўскай раённай арганізацыі  ГРА “Белая Русь” , прымеркаванага да Года народнага адзінства. Зіма сёлета выдалася снежнай ды марознай. Не скарыстацца гэтым не маглі актыўныя прапагандысты здаровага ладу жыцця, якіх нямала сярод членаў “Белай Русі”. Лыжныя прагулкі разам з калегамі, катанне на каньках і санках, прагулкі ў зімовы лес, што нагадвае казачны церам, – ці ж гэта не цудоўнае баўленне вольнага часу! А на памяць аб прыемных і радасных хвілінах – яркія і эмацыяльныя фотаздымкі. – Нашы педагогі актыўна займаюцца спортам на працягу года: летам гэта веласіпедныя прагулкі, а зімой – лыжы і канькі, – адзначае Наталля Чохан, намеснік загадчыка ясляў-сада №4, калектыў якога стаў пераможцам фотамарафона. – Мінулай зімой мы не толькі весела і з карысцю правялі свабодны час, атрымалі асалоду ад зносін і сузірання прыгожых мясцін нашага горада, але і ўмацавалі здароўе – фізічна і маральна, “паставілі” дзейсны заслон прастудным захворванням. Зарад бадзёрасці і добрага настрою, прыемныя ўспаміны, жаданне  паспрабаваць свае сілы ў новых творчых і спартыўных конкурсах – такі вынік удзелу ў фотамарафоне калектыву ясляў-сада №3 г. Масты, які заняў другое месца. – Мы на ўласным прыкладзе ўпэўніліся, што спорт – гэта і здароўе, і прыгажосць, – падкрэслівае старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” ясляў-сада №3 Вольга Бунка. – Так прыемна было ўспомніць школьныя ўрокі лыжнай падрыхтоўкі, зноў стаць на канькі і пры гэтым атрымаць асалоду ад прыгажосці зімовай прыроды роднага краю. Згодна з калегамі і Лілія Пусь, дырэктар Дубненскай сярэдняй школы. Калектыў гэтай установы адукацыі раздзяліў трэцяе прызавое месца з актывістамі “Белай Русі” і прапагандыстамі здаровага ладу жыцця з Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. – Усе стаім мы каньках, кожны тыдзень – на катках. І пра лыжы не забылі – школай усёй на іх хадзілі, – так вершаванымі радкамі расказала пра актыўны адпачынак свайго калектыву Лілія Канстанцінаўна. Дарэчы, “праілюстраваць” фотаработу вершам – адна з абавязковых умоў конкурсу. Усяго ж на сёлетні фотамарафон “выйшлі” 15 пярвічных арганізацый. Пераможцы конкурсу з рук лідэра раённай арганізацыі “Белая Русь” Валянціна Ціхановіча атрымалі дыпломы і падарачныя сертыфікаты на 100, 80 і 60 рублёў адпаведна – такі матэрыяльны стымул, несумненна, дадасць удзельнікаў конкурсу наступнай зімой.