Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.04.2020

На Мастоўшчыне наводзяць парадак каля помнікаў і абеліскаў

У Княжаводцах, на месцы пахавання расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёскі, прайшоў суботнік. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі і БРСМ. Гэта знакавае месца для кожнага жыхара Мастоўшчыны. Княжаводцы - самы буйны населены пункт Гродзенскай вобласці, які быў спалены фашыстамі. Да вайны ў Княжаводцах было 260 двароў і 1020 жыхароў. Трагедыя здарылася 23 ліпеня 1943 годзе. У агні загінула і было расстраляна ў той дзень каля тысячы чалавек. Брацкая магіла і помнік «Смуткуючая Маці» добраўпарадкаваны, тут заўсёды падтрымліваецца належны парадак. Вось і на гэты раз Мастаўчане і жыхары аграгарадка Дубна прыбралі лістоту, падгрэблі завялую траву, ачысцілі ад пылу пастамент помніка. А пасля суботніка запалілі "Агонь памяці". Лампадкі з мігатлівымі агеньчыкамі полымя ўсталявалі ля падножжа «Смуткуючай Маці» члены раённай арганізацыі ГА БРСМ. На суботніку працавала і старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Рагацэвіч. - Прафсаюзныя арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, - сказала яна. - Наш абавязак - падтрымліваць у належным стане брацкія магілы, помнікі і абеліскі. У Княжаводцах адбылося першае такое маштабнае мерапрыемства. Сумесна з раённай арганізацыяй ветэранаў і раённым камітэтам ГА БРСМ, будзем актыўна праводзіць гэтую працу і далей. У бліжэйшы час навядзем парадак у скверы ля помніка загінулым землякам у вёсцы Дзенькаўцы, які замацаваны за намі. Прымалі ўдзел у суботніку і прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі. - Сімвалічна, што навядзенне парадку ў помнікаў і абеліскаў у раёне пачалося менавіта з Княжаводцаў, - сказала яе кіраўнік Ірына Сераброўская. - У 2018 годзе менавіта наша раённая арганізацыя сумесна з райвыканкамам выступіла ініцыятарам збору сродкаў на абнаўленне помніка на брацкай магіле загінуўшых жыхароў вёскі. Помнік быў адрамантаваны, за ім наладжаны належны догляд. У мінулым годзе ў дзень трагедыі тут адбыўся вялікі мітынг. Пра тое, колькі ў раёне помнікаў і абеліскаў і як яны пасля зімы будуць прыводзіцца ў парадак, мы запыталіся ў галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы Дзмітрыя Невяртовіча, удзельніка суботніка. - На тэрыторыі раёна знаходзіцца 92 формы ўшанавання абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, - сказаў Дзмітрый Валянцінавіч. - З іх 41 -  перыяду Другой сусветнай вайны. За кожнай формай ўвекавечання замацаваны працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі. Гэтым суботнікам дадзены старт маштабнай працы па навядзенні парадку. У красавіку ўсе неабходныя работы будуць выкананы. Па матэрыялах сайта газеты “Зара над Нёманам”