22.02.2021
Душа народа – у родным слове. У Мастоўскім райвыканкаме напісалі дыктоўку на беларускай мове
Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы , які адзначаецца 21 лютага, ладзяцца акцыі і мерапрыемствы, што садзейнічаюць захаванню нашай моўнай спадчыны. Адно з іх – Усебеларуская дыктоўка, якую маглі напісаць усе жадаючыя.
Уважліва слухаць настаўніка, успрымаць тэкст на слых, самастойна правяраць і атрымліваць адзнакі – усё гэта давялося ўспомніць удзельнікам дыктоўкі ў райвыканкаме. Дарэчы, у ролі настаўніка выступіў начальнік упраўлення адукацыі Валянцін Ціхановіч.
Таксама да акцыі далучыліся і медыцынскія работнікі Мастоўскай раённай бальніцы.