У мінулым годзе дзяўчынкам вельмі спадабалася праца ў працоўнай брыгадзе. І сёлета яны на перадавой. Праз некалькі дзён яны атрымаюць свой працоўны заробак. Дзяўчынкі пакуль не задумваюцца над тым, якім ён будзе, яны проста вельмі старанна працуюць. Займаюцца азеляненнем тэрыторыі, рамантуюць падручнікі, вучэбныя дапаможнікі ў школьнай бібліятэцы, ачышчаюць спартыўную пляцоўку ад расліннасці, добраўпарадкоўваюць школьную тэрыторыю. Таксама ў зоне іх клопату – помнік загінуўшым воінам.
Самая пільная ўвага надаецца арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці. Мы імкнёмся стварыць такія ўмовы, каб яны не толькі не стаміліся, але і атрымалі асалоду ад вынікаў сваёй працы. Праца спорыцца ў руках дзяцей. А інакш і немагчыма: яны ў нас вельмі працалюбівыя, адказна адносяцца да сваіх даручэнняў. Мы ўпэўнены, што навыкі, набытыя ў час працы, спатрэбяцца ім у жыцці.
Дзевяць дзён праляцяць хутка, але ўсе яны будуць прадуктыўнымі і насычанымі і надоўга застануцца ў памяці падлеткаў. І яшчэ я ўпэўнена: калі ў дзецях закладзены правільныя адносіны да працы, то яны хутка знойдуць сябе ў будучай прафесіі і рэалізуюць свае жыццёвыя пазіцыі.