Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231600, г. Мосты,
пл. Ленина, 3
Электронная почта:
rik@mosty.gov.by
Телефон: 8 (01515) 33235
Факс: 8 (01515) 62039

11 сентября 2017

Інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”

У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама абвясціла аб правядзенні сярод публічных бібліятэк вобласці інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”. З 11 па 17 верасня бібліятэкі ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” запрашаюць усіх жадаючых на інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”, на працягу якога Вас чакаюць наступныя мерапрыемствы:
11 верасня
Мастоўская раённая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з кніжнай выставай “З павагай да беларускага слова”. (12.00)
Раённая дзіцячая бібліятэка запрашае прыняць удзел у акцыі “Кніжныя жмуркі”. (10.00) Акцыя працягнецца да 17 верасня.
12 верасня 
Раённая дзіцячая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з матэрыяламі кніжнай выставы-экспазіцыі “Чытаем беларускую казку”. (10.00)
13 верасня
У гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдзе гадзіна паэзіі “Зоркі года: Купала і Колас” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы. (13.30)
У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы пройдзе паэтычны зарапад па вершах беларускіх паэтаў-юбіляраў “Жыццё ў паэзіі”. (14.40)
14 верасня
У раённай дзіцячай бібліятэцы пройдзе абласная акцыя “Чытаем разам” творы Я.Коласа і Я.Купалы – “Пад небам беларускага слова”. (14.00)
15 верасня
Мастоўская раённая бібліятэка і раённая дзіцячая бібліятэка запрашаюць прыняць удзел у рэкламна-іміджэвай акцыі “Ачаг культуры и дабра”. (10.00-16.00)
Гарадская дзіцячая бібліятэка прапануе прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў “ Вітаем, цябе, беларуская кніга”. (12.45)
У Пескаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” творы Я.Купалы і Я.Коласа адбудзецца літаратурная гадзіна “Песняры роднай зямлі” (15.00)
На літаратурны калейдаскоп “Які гэта цуд – мова мая родная” запрашае Рагозніцкая сельская бібліятэка. (17.00)
У Пацавіцкай селькай бібліятэцы будзе праведзена гучнае чытанне твораў Я.Коласа і Я.Купалы. (14.00)
16 верасня
У Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры нацыянальнай культуры адбудзецца гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа “Нам сняцца сны аб Беларусі” (17.00)
Паслухаць паэму Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды” прапануе Зарудаўеўская сельская бібліятэка. (18.00)
У Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца бліц-апытанне “Беларускія пісьменнікі майго дзяцінства” (16.30)
Струбніцкая сельская бібліятэка запрашае на літаратурны вечар “Падарожжа па беларускай літаратуры” (16.00) 
17 верасня
У Рагозніцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” пройдзе гучнае чытанне твораў Я.Купалы і Я.Коласа (17.00)
У Харціцкай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” адбудзецца гучнае чытанне паэмы Я.Коласа “Новая зямля”. (18.00)