Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231600, г. Мосты,
пл. Ленина, 3
Электронная почта:
rik@mosty.gov.by
Телефон: 8 (01515) 33235
Факс: 8 (01515) 62039

14 апреля 2017

6 красавіка 2017 года ва УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” адбылося адкрыццё выставы "Велікодныя традыцыі", якая экспануецца ў рамках праекта "Масты паміж канфесіямі"

Назва праекта сімвалічна! На тэрыторыі раёна знаходзіцца вялікая колькасць праваслаўных  і каталіцкіх храмаў, якія маюць сваю векавую гісторыю. Горад Масты – гэта свайго роду мост, які звязвае канфесіі мірна суіснуючыя на нашай прынёманскай зямлі.

На выставе прадстаўлены прадметы з каталіцкіх і праваслаўных храмаў Мастоўшчыны, работы майстроў  на рэлігійную тэматыку, работы дзяцей Нядзельнай школы, абразы XIX-XX cт., якія захоўваюцца ў фондах Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея і  Мастоўскага  музея "Лес і чалавек".

На выставе прайшоў майстар-клас супрацоўнікаў раённага цэнтра рамёстваў па вырабу вербачак.