Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Што думае моладзь аб Галоўным Законе? Сваімі меркаваннямі дзеліцца член Маладзёжнага парламента Мастоўскага раёна Валерыя Дзямідзік

02.02.2022
Што думае моладзь аб Галоўным Законе? Сваімі меркаваннямі дзеліцца член Маладзёжнага парламента Мастоўскага раёна Валерыя Дзямідзік
 Я вучуся ў 11 класе, з’яўляюся членам Маладзёжнага парламента  Мастоўскага раёна. Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Быць грамадзянінам сваёй краіны  – гэта значыць быць патрыётам, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць сваю любоў да Радзімы.  Напярэдадні рэспубліканскага  рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь хачу выказаць свае  разважанні аб  Асноўным  Законе маёй дзяржавы.

Канстытуцыя тычыцца многіх аспектаў жыцця сучаснага беларуса і ў цэлым забяспечвае само права на яго жыццё. Дзякуючы Галоўнаму Закону Рэспублікі Беларусь, мы можам вучыцца. Мы маем  магчымасць навучацца ва ўтульных класах, займацца спортам, з карысцю праводзіць свой вольны час. У адпаведнасці са сваімі здольнасцямі мы займаемся паглыбленым вывучэннем розных прадметаў, наведваем  гурткі па інтарэсах. Клопат аб пажылых грамадзянах, інвалідах, падтрымка моладзі і дзяцей  –  гэта і многае іншае сведчыць пра тое, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная.

Дзякуючы Галоўнаму Закону Рэспублікі Беларусь, мы можам працаваць, рэалізоўваць сябе ў любімай справе, мяняць месца жыхарства, уступаць у шлюб, маем права на  медыцынскае абслугоўванне,   змястоўны адпачынак, недатыкальнасць прыватнага жыцця і іншыя правы, якія забяспечваюць нашу свабоду. Вельмі важна, што пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб,  сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. У мэтах паляпшэння ўмоў жыцця ажыццяўляецца кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў. Адпаведныя напрамкі дзейнасці сацыяльнай дзяржавы рэалізуюцца згодна з прынцыпам сацыяльнай справядлівасці, сацыяльнай абароненасці і сацыяльнай салідарнасці.

Гэта закон, які  ўпарадкоўвае адносіны паміж чалавекам і дзяржавай, а таксама людзей паміж сабой, забяспеч­ваючы ў грамадстве парадак і стабільнасць, калі мы можам спакойна жыць і ведаць, што знаходзімся пад надзейнай абаронай і маем пэўныя гарантыі.

Моладзі гарантуецца права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё. Дзяржава надае вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. І гэта  вельмі важна, бо нельга вырасці патрыётам, калі  ты не ганарышся гераічным мінулым свайго народа, не шануеш продкаў, бацькоў, старэйшых людзей, якія ўсё зрабілі дзеля дастойнага жыцця сёння.

Разам з гэтым неабходна памятаць, што мы маем не толькі правы, але і пэўныя абавязкі перад дзяржавай і яе народам, якія трэба выконваць.   Кожны грамадзянін Беларусі павінен усведамляць адказнасць за сваю краіну, яе ўстойлівае і паспяховае развіццё. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства. Пераканана, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага  – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта, дарэчы, і  гавораць нам на ўроках грамадазнаўства, на  класных і інфармацыйных гадзінах. Прычым робіцца гэта з адной мэтай  – каб маладое пакаленне ведала гісторыю сваёй дзяржавы, ганарылася ёй.

Я вельмі люблю сваю родную Беларусь, таму  зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яна квітнела і развівалася. Я ўпэўнена, што ў будучым Беларусь чакае толькі росквіт!

По материалам сайта районной газеты "Зара над Нёманам"

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.