Афіцыйны сайт

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна

ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна”

Адрас: г. Масты, зав. Паўночны, 7

Кіраўніцтва:

Мялешка Алена Васільеўна
дырэктар
тэл.: 8 (01515) 4-56-22

Копач Валянціна Станіславаўна
намеснік дырэктара
тэл.: 8 (01515) 4-56-24

“Гарачая лінія”:  8 (01515) 6-02-97

1. Аддзяленне першаснага прыёма, інфармацыі, аналіза і прагназіравання

Ажыццяўляе першасны прыём і ўлік грамадзян, якія звярнуліся ў Цэнтр; кансультаванне грамадзян па пытаннях  сацыяльнага абслугоўвання; па телефону “Гарачая лінія”; афармленне і ўлік дакументаў для грамадзян, якія патрабуюць размяшчэння ў дамы-інтэрнаты.

Загадчык аддзялення: Хальцова Надзея Анатольеўна
Тэл.: 8 (01515) 6-02-97

2. Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання:

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання створана для аказання грамадзянам, якія маюць вострую патрэбу, сацыяльнай падтрымкі разавага характара, накіраванай на падтрыманне іх жыццядзейнасці.

У складзе аддзялення функцыянуе салон “Міласэрнасць” – выдача гуманітарнай дапамогі малазабяспечанным грамадзянам, аказваюцца паслугі па арганізацыі праката тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб. У пункце праката крэсла – каляскі, хадункі, тросці, кастылі, ложак шматфункцыянальны. Пры аддзяленні працуе брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове, гаспадарчая брыгада.

Загадчык аддзялення: Бабілевіч Вікторыя Вацлаваўна
г. Масты, вул. Савецкая, 48.
Тэл.: 8 (01515) 6-05-88

3. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:

Сацыяльныя работнікі аказваюць сацыяльна-бытавыя паслугі на даму непрацаздольным грамадзянам (сем’ям) пажылога ўзросту і інвалідам 1 і 2 групы, на ўмовах поўнай або частковай аплаты. Некаторыя катэгорыі

грамадзян абслугоўвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам бясплатна.

Загадчык аддзялення: Герасімчык Святлана Іванаўна
Тэл.: 8 (01515) 3-38-63

4. Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі:

Прыярытэтнай задачай работы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ЦСАН Мастоўскага раёна з’яўляецца аказанне псіхалагічнай дапамогі і садзейнічанне ва ўзнаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі людзей пажылога ўзросту, інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, шматдзетных і няпоўных сямей, выпускнікоў інтэрнатных устаноў, асоб, якія вызваліліся з месц пазбаўлення волі.

Загадчык аддзялення: Еўдакімава Ірына Мікалаеўна
г. Масты, вул. Савецкая, 48.
Тэл.: 8 (01515) 6-05-88

5. Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў

Тут аказваецца садзейнічанне інвалідам у аднаўленні парушаных або страчаных навыкаў да самаабслугоўвання і падрыхтоўкі да самастойнага жыцця. Заняткі ў гуртках і клубах садзейнічаюць развіццю здольнасцей і інтарэсаў да працоўнай дзейнасці, падтрыманню навыкаў паводзін, зносін.

Загадчык аддзялення: Жук Святлана Аляксандраўна
г. Масты, вул. Будаўнікоў, 7а.
Тэл.: 8 (01515) 6-75-35

6. Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян

Асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзялення з’яўляюцца: арганізацыя  вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія спрыяюць зносінам і падтрыманню актыўнага ладу жыцця шляхам правядзення культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, арганізацыя гурткоў і клубаў па інтарэсам.

Загадчык аддзялення: Маслоўская Валянціна Генадзьеўна
г. Масты, вул. Будаўнікоў, 7а.
Тэл.: 8 (01515) 6-75-35