Афіцыйны сайт

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 9 жніўня 2020 года
  • Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
  • Інфармацыйны рэсурс ВЫБАРЫ-2020
  • Рашэнне Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 18 мая 2020 г. № 312 «Аб вызначэнні месцаў у Мастоўскім раёне, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў»

    Рашэнне Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 1 чэрвеня 2020 г. № 349 «Аб утварэнні ў Мастоўскім раёне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

    Інфармацыя аб камісіях

    Інфармацыя аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

    Інфармацыя аб рэквізітах спецыяльных выбарчых рахункаў, адкрытых асобамі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, для фарміравання ўласных выбарчых фондаў

    Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў Мастоўскім раённым выканаўчым камітэце (г. Масты, пл. Леніна, 3) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень прыёму дакументаў – 21 чэрвеня 2020 г. 20 чэрвеня 2020 г. (субота) і 21 чэрвеня 2020 г. (нядзеля) прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца па рэжыму працоўнага дня.
    1 чэрвеня 2020 г. у зале пасяджэнняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Масты, пл. Леніна, 3, кабінет № 301) адбылося пасяджэнне Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта з парадкам дня “Аб утварэнні ў Мастоўскім раёне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
    29 мая 2020 г. у зале пасяджэнняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Масты, пл. Леніна, 3, кабінет № 301) адбылося пасяджэнне Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўтварэння ў Мастоўскім раёне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    1 чэрвеня 2020 г. у зале пасяджэнняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Масты, пл. Леніна, 3, кабінет № 301) адбудзецца пасяджэнне Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта з парадкам дня “Аб ўтварэнні ў Мастоўскім раёне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Пачатак пасяджэння ў 9.00 гадзін.
    29 мая 2020 г. у зале пасяджэнняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Масты, пл. Леніна, 3, кабінет № 301) адбудзецца пасяджэнне Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўтварэння ў Мастоўскім раёне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Пачатак пасяджэння ў 16.00 гадзін.
    21 мая 2020 года адбылося першае пасяджэнне Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Старшынёй камісіі абраны Старавойтаў Аляксандр Рыгоравіч, намеснікам старшыні - Юшко Алег Сцяфанавіч, сакратаром - Ліпская Вольга Мікалаеўна.
    На пасяджэнні камісіі былі размеркаваны абавязкі паміж членамі камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.
    Месца знаходжання Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: г. Масты, пл. Леніна, 3, кабінет № 102, тэлефон 6 44 33.
    Рэжым работы камісіі: у буднія дні - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін), у суботу – з 10 да 14 гадзін.
    21 мая 2020 г. у зале пасяджэнняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта (г. Масты, пл. Леніна, 3, каб. 301) адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 15.00 гадзін.
    20 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне прэзідыума Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў і Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім было прынята рашэнне аб утварэнні Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Камісія сфарміравана ў максімальна магчымым складзе-13 чалавек.
    20 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў і Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні ўтварэння Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Пачатак у 11.00 гадзін.
    Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на афіцыйным сайце Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта 20 мая 2020 г. з 14.00 да 17.00 гадзін.
    Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Мастоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Мастоўскага райвыканкама (г. Масты, пл. Леніна, 3) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.