Юрый Мікалаевіч Валяваты нарадзіўся ў 1977 годзе ў вёсцы Дворышча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая.
У 1998 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «агранамія», у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам», вучоны аграном, спецыяліст у галіне кіравання.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе памочнікам брыгадзіра паляводчай брыгады калгаса «Свіслач» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 2001 года працаваў брыгадзірам, затым галоўным аграномам дадзенай гаспадаркі, пераўтвораным у 2006 годзе ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіслач».
З 2012 года – старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Няверавічы» Ваўкавыскага раёна, у 2013 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама.
З 15 чэрвеня 2016 года – старшыня Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта.